Тыдзень роднай мовы

23.09.2022

Выхаванцы сярэдняй інтаграванай групы прянялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Тыдню беларускай мовы. Кожны дзень тыдня быў багаты на розныя мерапрыемствы. У панядзелак дзеці здзейснілі завочнае падарожжа па памятных мясцінах нашага краю. У аўторак - далучыліся да акцыі  “Маё любімае слова па-беларуску”, у сераду выхаванцы слухалі вершы пра родную мову,  чацвер прайшоў пад дэвізам “Размаўляй са мной па-беларуску”, а у пятніцу прынялі ўдзел у гутарцы “Мой родны кут, як ты мне мілы”.

Выхавацелі: Якаўлева А.Д., Масла А.Г.